Михаил Назаренко (petro_gulak) wrote,
Михаил Назаренко
petro_gulak

Андрэй Хадановіч. Другая песьня вандроўніка

Калі накрывае боязь
і зябкая цішыня,
і сьнегу набраў па-пояс,
і больш дарогі, чым дня.

Калі вузее сьцяжына
й губляецца ля мяжы, –
здаецца, што сьвет – чужына,
і ты ў ёй захрас, чужы.

Бо хутка – цемра глухая,
і ўжо не мінуць бяды
таму, хто ідзе й махае
рукамі – у такт хады.

Ня ведаеш, ці сагрэе
паэзія хараством,
ды проста ў рытме харэя
аб куртку трэш рукавом.

“Ф’юць-ф’юць” – як голас птушыны,
рыпеньне курткі твае.
Як раптам з-за белай альшыны
сініца ў адказ пяе.

І значыць, трапіш дадому,
бо сьпеў – тутэйшы цячэ.
А дзень даўжэе, вядома.
І заўтра – даўжэйшы яшчэ.
Tags: texts
Subscribe

  • И снова о каноне

    Готовясь к лекции, перечитывал «стэнфодские брошюры». В одной из них («Popularity/Prestige») нашел прекрасную формулировку, которую хочется…

  • К вопросу о критериях эстетической оценки

    (Из журнала Екатерины II "Всякая всячина", 1769, второй выпуск.) Ср. у Гаспарова: «Для Бахтина мысль неотделима от личности». Есть…

  • 5 типів

    В розмові – про очевидні речі, які треба проговорювати. Є п’ять типів текстів. 1. Тексти, які подобаються багатьом читачам. 2. Тексти, які…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments